Think less

Posted by on Jun 29, 2012 in Blog | 0 comments

The compilation of thoughts. I’ve made these notes about two months ago, but then I thought I would come back and edit them lately. Today I came and I like them as they are. So you have a raw version. 
What I found is that all cool people like Steve Jobs, Albert Einstein or Paulo Coelho have the same life-attitude. They go against grain. I want to clarify that it’s not the goal in itself to go against the grain. The goal is to do right things. Ask your conscience. If it says that something is wrong you have to try to change it. Even if it goes against traditions, majority opinion or whatever.
Where do we all go? I think it’s very big deception there.
So, only the people who are confident enough to be able to think that authority or prevailing opinion is wrong are able to achieve happiness.
Why don’t you have to worry about fail? It’s because there is no fail. Roughly speaking, there is no you or something else. There is just life itself. Just relax and enjoy. Someday you will die. The only thing that matters is that someday it will over. That’s why you have to enjoy your life. There will be nobody to tell your justifications to. It’s not bad, the opposite actually. It’s cool! You are free to do whatever you want. No external expectations, no useless commitments, just your wishes and your life.
OK, you made wrong decision. Something failed. Stop thinking about it! What if you were in the center of battlefield and somebody injured you. If you thought too much you would die. You have to continue to fight. Think less!
I think the common sense of life all people share despite their religion, lifestyle or something else is to make a dent in the universe. It’s to make at least a small positive change. It’s to be remembered and to be valued.

 

I think the most important point of this article is a phrase “Think less!” Especially for those who think much.
photocredit –  Klearchos Kapoutsis
Read More

Як уставаць рана зранку

Posted by on Jun 24, 2012 in Blog, Pa-Belarusku | 0 comments

Прачынацца рана. 10 парадаў, якія дзейнічаюць.
Нядаўна сустрэў цудоўны артыкул, як трэба прачынацца рана. Пераклаў. Крыніца
1. Ўстаць
Самы важны крок – гэта ўстаць з ложака. На самай справе не проста ўстаць, а літаральна выскачыць з ложака. Пасьля таго, як будзільнік прагучыць – адразу ўставайце! Можна перайсці ў іншы пакой і ўключыць святло. Хуткі пад’ём выдзірае Вас з зоны камфорту і Вы менш верагодна пойдзіце спаць зноў.
2. Не слухайце гэты голас у Вашай галаве
Вы яго ведаеце. Гэта той, які заўсёды кажа Вам: “Яшчэ дзесяць хвілін сну не пашкодзіць, праўда? Я безумоўна ўстану пасьля гэтага”.
Проста ня слухайце яго. Скажыце яму затыкнуцца.
3. Спыняйце піць каву
Паверце мне, калі я Вам кажу: кава гэта ня добра для Вас. Гэтыя словы зыходзіць ад былога наркамана.
Мне спатрэбілася каля месяца каб пазбавіцца абстынентнага сіндрома. Боль акупілася і я адчуваю сябе лепш, чым калі-небудзь. Я адчуваю сябе больш прачнуўшымся і ўсвядомленым на працягу дня. Я пазбавіўся праблем засынаньня ўвечары.
Дарэчы вось артыкул пра каву http://youarenotsosmart.com/2010/02/22/coffee/
4. Плануйце наступны дзень напярэдадні і майце прычыну, каб устаць
Мець выразную мэту дзеля якой Вы жадаеце рана ўстаць – мае істотнае значэньне. Адзін добры спосаб гэта зрабіць, гэта запісаць самыя важныя рэчы, якія Вы жадаеце дасягнуць наступным днём, на лісце паперы.
Калі Вы здолееце зрабіць сябе хоць трохі захаплённым ад таго, што вы будзеце выконваць на наступны дзень, прачынацца рана ня будзе праблемай.
5. Сачыце за Вашымі поспехамі
На каляндары адзначайце кожны дзень, калі ў Вас атрымліваецца рана ўставаць вялікім чырвоным крыжам. Калі Вы праспалі ці прачнуліся пазней, чым планавалася, пакіньце дзень пустым. Павесьце каляндар ў месца, дзе Вы будзеце глядзець на яго прынамсі 5-10 разоў у дзень. Імкніцеся атрымаць як мага больш пасьлядоўнасцяў чырвонага крыжа, наколькі гэта магчыма.
Паверце, гэты просты трук творыць цуды. Ня толькі каб рана прачынацца, але і для стварэньня іншых разнастайных звычак.
6. Прачынайцеся ў адзін і той жа час. Ідздіце спаць, калі адчуваеце стомленасць
Вы можаце зьмяняць толькі той час, калі Вы ідзяце спаць, а не той, калі прачынаецеся. Імкніцеся пастаянна прачынацца ў адзін і той жа час, а ісьці спаць у залежнасці ад таго, калі стаміліся. Проста слухайце сваё цела.
7. Будзьце прадуктыўным зранку
Атрымалася прачнуцца ў 5 гадзін? Выдатна! Цяпер проста не падарвіцце Ваш поспех серфінгам у Ўкантакце. Выкарыстоўвайце дадатковы час і зрабіце што-небудзь пакуль Ваш розум свежы.
8. Цалкам выдаліце іншыя варыянты
Іншы трук, які таксама можа працаваць, калі ў Вас нехапае самадысцыпліны, гэта ўстараненьне магчымасці спаць увогуле. Прызначце сустрэчу з кліентам, ці прабяжыцеся з сябрам зранку, і вуаля – Вы ня здолееце праспаць.
9. Рабіце гэта не адзін
Рабіць эксперыменты як гэты заўсёды цяжка. Падзяліцеся ідэяй з людзьмі вакол Вас і адшукайце кагосьці таксама зацікаўленага. Распавядзіце адзін аднаму аб сваім вопыце: што атрымалася, а што не. Рабіць справы разам з іншымі людзьмі заўсёды цікавей.
10. Засяродзьцеся на гэтым
Маючы вялікую мэту, як пачаць прачынацца рана кожны дзень, гэта нешта выдатнае. Асабліва, калі Вы здолееце зрабіць звычку з гэтага. Асноўнай прычынай адмовы з’яўляецца тое, што большасць людзей спрабуюць вырашыць некалькі вялікіх мэтаў, як гэта, адразу. Я не кажу, што гэта немагчыма, але гэта, вядома, вельмі цяжка, і шанец няўдачы высокі. Паспрабуйце сканцэнтравацца на адной вялікай мэты на працягу наступных 30 дзён і паспрабуйце зрабіць звычку з ёй. Гэта значна павялічыць вашы шанцы на поспех.
Read More

Расеізацыя Беларусі

Posted by on Jun 10, 2012 in Blog, Pa-Belarusku | 0 comments

Ну вось. Прыйшоў час пісаць артыкул на беларускай мове. Шчыра кажучы, я ніколі не думаў, што калі-небудзь буду гэта рабіць.Калі я вучыўся ў школе, мова зусім мяне не цікавіла і яшчэ год таму я лічыў, што яна ніколі не будзе патрэбна мне.
Але зараз нешта змянілася.
Пасля падзей, якія адбыліся на плошчы 19 сьнежня 2010 года я ўбачыў на свае вочы, што насамрэч ёсць наша ўлада. Яе хлусьню, прапаганду, падыходы і метады. Да гэтых падзей я нават трошкі падтрымліваў яе, напэўна таму што не ведаў іншага. Яшчэ ў мяне заўсёды існавала пытаньне – хто я такі? Да чаго я належу? Дагэтуль дакладнага адказа не было, а пасьля я выразна зразумеў, да чаго я належыць не жадаю. Таму пошук працягваўся.
Якая мэта гэтага артыкула? Я хачу, каб беларусы ведалі – мы нацыя. Наша родная мова – беларуская. Расейцы нам не браты.
Іншыя краіны
Прыязджаеш у Летуву. Размаўляешь з кім-небудзь. Цябе пытаюць: “А ты адкуль?”. Кажу – “З Беларусі”. “А мова чаму расейская?”
Вымушае задумацца.
Далей Турцыя. Там расейцаў зусім не любяць. Размаўляешь па-расейску – сведчыць аб тым, што ты свіньня – б’еш сталы, гарлапаніш, мацюкаешся і інш. Не хочацца мець такое вось уражаньне.
Нашы сапраўдные браты – украінцы. Мне здаецца, ў беларусаў ніколі не было ніякіх спрэчак з імі.
Некалькі дзён таму прыехаў з заходняй Украіны. Там тое ж становішча. Я размаўляў на беларускай мове – цікава – ўсе чамусьці ўспрымалі мяне за паляка. На расейскай мове вырашыў не справабаць размаўляць, бо ведаю як яны да гэтага ставяцца.
Вось знайшоў такі цудоўны плякат ў Львове.
Яны помнят сваю гісторыю, а мы чаму не?
Гісторыя
Я паспрабую трошкі нагадаць гісторыю Беларусі. Апошнія некалькі тыдняў я яе дасканала вывучаю.
Спачатку хачу сказаць, што гісторыю Беларусі трэба вывучаць на беларускай мове. Бо гэта наша гісторыя, гэта тое, што мы ёсць і тое адкуль мы прыйшлі. Бо, калі мы вывучаем гісторыю на расейскай мове ці любой іншай – гэта тое, як яны бачаць нас, а не тое, як мы бачым сябе. Вось тут вельмі важна. Яны ніколі не будуць ведаць пра нас больш, чым мы самі ведаем пра сябе. Гэта завецца самасьвядомасць.
Параўнайце напрыклад гэтыя два артыкулы Великое княжество Литовское і Вялікае Княства Літоўскае. Розніца відавочна.
Калі будуць патрэбны ссылкі на крыніцы, калі ласка ў каментары – буду шукаць, шмат чаго пішу з памяці.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балцкія і угра-фінскія плямёны, ўвогуле – не славяне. Славяне прыйшлі на Беларусь з захаду і з паўдневага захаду. Рассяліліся да Смаленска і Бранска. Тыя плямёны, што жылі далей на ўсход (Масква і далей) цяжка назваць славянскімі. Славянскія дыялекты паступова асімілявалі тутэйшыя балцкія. Такім чынам на Беларусі існавала мноства розных славянскіх гаворак. Вынятка адсюль (артыкул аспрэчвае расейскую тэорыю расейскага паходжаньня беларускай мовы):
Разуменьне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна заходнімі, мае вялікае значэньне. Не, па нашай мове “польскі бот” не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.
Тут галоўнае тое, што рух славян пачаўся з захаду на ўсход, гэта значыць спачатку Польшча, Чэхія, Славакія, Беларусь, толькі потым тэрыторая сучаснай Расеі.
Царкоўнаславянская мова (старажытнабалгарская) – гэта тая, якая прыйшла з хрысціянствам, мова Кірыла і Мефодзія. Пісьменнасці ў беларускіх плямёнаў у той час не было, таму выкарыстоўвалі царкоўнаславянскія літары і словы. Вось неяк так стварылася старажытная беларуская мова. Вядома тады яна яшчэ не звалася беларускай.
Першым дзяржаўным утварэньнем Беларусаў можна лічыць Полацкае княства. Полацак быў аднім з буйных гарадоў спачатку Кіеўскай Русі, а потым і Вялікага Княства Літоўскага.
ВКЛ – у вялікім сэнсе выключна беларуская дзяржава. Тэрыторыя, а галоўнае – мова ВКЛ – беларускія. Але летувійцы зараз лічаць сябе ў якасьці адзінай праваспадкаемцы Вялікага Княства Літоўскага. Вынятка з вікіпедыі:
На цяперашні момант у сусьветнай гістарыяграфіі дамінуе «летувісацэнтрычная» канцэпцыя разгляду гісторыі Вялікага Княства. Такая сытуацыя склалася на падставе шматлікіх публікацыяў летувіскіх гісторыкаў у замежных акадэмічных крыніцах яшчэ за савецкім часам. З прычыны адсутнасьці крытычнага гледзішча (беларуская гістарыяграфія была цалкам вынішчаная яшчэ ў 1930-я гг. і аднавілася толькі да пачатку 1990-х гг.) сьветавая навуковая супольнасьць паступова пачала ўспрымаць нічым не падмацаваныя гіпотэзы гэтых аўтараў як «неабвержныя факты», тым часам некаторыя летувіскія гісторыкі ня грэбавалі нават наўмыснымі падтасоўкамі ды фальсыфікацыямі.
Трэба адрозніваць старажытную Літву – гэта тэрыторыя, якая знаходзілася прыкладна на стыку сучасных Берасьцейскае, Гарадзенскае і Менскае абласьцёў Беларусі, і Летуву. Менавіта старажытная Літва стала пачаткам ВКЛ. Першая сталіца ВКЛ – Наваградак, ад 1323 году – Вільня. На конт Вільні таксама цікава. Вільня – беларускі горад з Беларускай гісторыей (Вільня ў БНР, артыкул пра Вільню на тут.бай, беларуская прытэнзія да Летувы ў 1992 годзе), дарэчы таксама як Смаленск, Брянск і Беласток. Яшчэ ў сярэдзіне 20 стагодзя ў гэтых абласьцях размаўлялі на беларускай мове. Дзесьці і дагэтуль размаўляюць. Вядома нам ня трэба зараз вяртацца да гэтых пытаньняў, бо трэба пакуль вырашыць іншая, але факты застаюцца.
Дзяржаўная мова ВКЛ – беларуская (тада звалася літоўскай, потым растлумачу). ВКЛ – буйнейшая дзяржава ў Эўропе. Статут ВКЛ 1588 які напісаны на беларускай мове паслужыў асновай для стварэньня канстытуцый шматлікіх эўрапейскіх краін. Францішак Скарына пераклаў біблію на беларускую мову.
Потым Рэч Паспалітая. Ўсё было добра да 1772 года, калі адбыўся яе першы падзел. Пасля трох падзелаў тэрыторыя ўсей сучаснай Беларусі апынулася ў Расейскай Імперыі.
З гэтага часу пачынаецца наша больш чым двухсотгадовае змаганьне за свабоду і незалежнасць. Расейская імперыя імкнецца любымі сродкамі знішчыць беларускую нацыю, беларускую мову, беларускую культуру. У той час усе чыноўнікі беларускага паходжаньня звальняюцца зь дзяржаўных установаў і замяняюцца расейскімі.
Вельмі цікавы факт я знайшоў таксама для сябе – на Беларусі існавала грэка-каталіцкая царква (Ўніяцкая царква). Яна была небясьпечнай перашкодай на шляху расеізацыі беларусаў, якая вылучала нас (беларусаў) сярод палякаў і расейцаў. Грэка-каталікі складалі каля 80% беларускіх хрысьціянаў. У ўніяцкіх царквах службы вяліся на беларускай мове, але потым мова была забаронена і заменена на расейскую. Цытата пра расейскую праваслаўную царкву:
Сьвятары атрымалі загад спраўляць набажэнства паводле службоўнікаў, прысланых з Масквы. З уніяцкіх сьвятыняў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў.
Тым часам Маскоўскаму патрыярхату даручылі галоўную ролю ў маскалізацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. У 1840 годзе выйшла забарона прамаўляць па-беларуску царкоўныя казанні. Япіскапы патрабавалі ад сьвятароў ды іхных жонак карыстацца расейскай мовай і ў прыватным жыцьці, каб даць прыклад парафіянам. Вядома, што за заслугі ў здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў Сямашка прадставіў да ўзнагароджаньня мэдалём 496 духоўных асобаў свае япархіі.
Вось такі братэрскі народец.
У гэты час на Беларусі адбываецца шэраг паўстаньняў супраць царызму (Паўстаньне 1794 году, Паўстаньне 1830—1831 гадоў, Паўстаньне 1863—1864 гадоў). З’яўляюцца такія вялікія беларускія змагары за свабоду і дэмакрацію як Тадэвуш Касьцюшка (гэтый таксама і ў ЗША змагаўся за свабоду) і Кастусь Каліноўскі. Вось які запавет пакінуў Каліноўскі беларускаму народу перад тым як яго павесілі маскалі:
Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.Твой слуга. Яська-гаспадар з-пад Вільні

Каб асіміляваць беларускае насельніцтва сюды прывозілі расейцаў з унутраных расейскіх губерняў. Мікалай I зацьвердзіў пастанову пра перасяленьне ў Беларусь “ўраджэнцаў унутраных губерняў, якія прынясуць з сабою ў гэты край, адхіляючыйся ад Расеі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да пасаду”.
Нас як нацыю спрабуюць знішчыць.
Зараз трошкі пра назву “Белая Русь”
Паўстае пытаньне – чаму нідзе дасюль не сустрэлася назва “белая русь”? Бо было ж Полацкае княства, потым ВКЛ, потым Рэч Паспалітая. А дзе Беларусь?
Жыхары ВКЛ звалі сябе відавочна літоўцамі. Вось яшчэ вынятка з артыкулы пра старажытную назву беларусаў:
Правадыр паўстаньня 1794 году Тадэвуш Касьцюшка (урадженец Берасьцейшчыны) казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамэндацыю Берасьцейскага сойміка), калі ня Вам? Каго павінен абараняць, калі ня Вас і сябе самога?». У лісьце да расейскага імпэратара Аляксандра І за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам…».
Яшчэ:
Славуты паэта Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Навагрудку, у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!…»
І яшчэ:
Трэба зацеміць, што напачатку свайго існаваньня Вялікае княства Літоўскае зазнала вялізны ўплыў украінскае культуры, таму згаданыя пісьмовыя помнікі можна з амаль ня меншым посьпехам лічыць помнікамі стараўкраінскае мовы. У той жа час аніякіх зьвестак (аніводнага слоўца) той мовы, якая зараз завецца «летувіскай», за ўсе пяць стагодзьдзяў Вялікага Княства Літоўскага ў ягонай урадовай дзейнасьці няма. Няма таксама і зьвестак, што гэтая мова мела назву «літоўскай» за часоў Сярэднявечча.
Тут вось цудоўны артыкул.
Але той ліцьвін, ён размаўляў на беларускай мове, інакш кажучы – літоўскай. Таму правільна называць сучасную Летуву Летувой, а не Літвой. Летувісаў – Летувісамі. Бо ў вялікім сэнсе Літоўцы (Ліцьвіны) гэта мы с Вамі – беларусы.
Перайменаваньне ліцьвінаў у “беларусаў” вядома зрабілі нашы так званыя “браты” з усходу, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Вынятка з гэтага артыкула:
Пасьля далучэньня Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імпэрыі царскія ўлады пачынаюць замяняць назву «ліцьвіны» на назву «беларусы», а ў 1839 г. назва «Літва» забаронена царскімі ўладамі разам з назвай «літвіны» і Статутам Вялікага княства 1588 г. (па якім да гэтага часу справаваліся ліцьвіны прыяднаных тэрыторыяў).
Царскія ўлады доўга гадалі, як назваць ліцьвінаў па-новаму: прапаноўваліся варыянты «славянскія літоўцы», «літоўца-русы», нарэшце спыніліся на варыянце «беларусы».
Але назва Літва і Ліцьвіны ў дачыненьні да сучаснай Беларусі і Беларусаў выкарыстоўвалась нават пасля другой айчыннай вайны.
З назвай усе. Далей гісторыя
Потым была Беларуская Народная Рэспубліка – вялікі гістарычны крока Беларусі да ідэйнага асэнсаваньня сябе як асобнай самастойнай краіны. Але не пашанцавала – праз год прыйшла чырвоная армія. Стварылася БССР.
Русіфікацыя і дэнацыяналізацыя працягвалася і ў часы БССР. Сталін добра пастараўся – ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі у 1917—1953 сталі каля 600 тыс. чал., згодна зь іншымі зьвесткамі — ня менш за 1 млн 400 тыс. чал. Уяўляеце? Кожны дзесяты беларус! І гэта былі лепшыя з беларусаў, навошта знішчаць тых, хто не думае? Да што казаць – вось добры артыкул. І вось яшчэ.
Курапаты. Колькасць пахаваных – да 250 тыс. нашых лепшых беларусаў.
У гэты час беларусаў таксама вязлі ў Казахстан і Сібір, каб данацыялізаваць беларускае насельніцтва.
У 1933 годзе, каб зрабіць мову бліжэй да расейскай правялі рэформу беларускага правапісу. У школе я вывучаў ужо рэфармаваную мову. Дарачы я намагаюсь выкарыстаўваць менавіта тарашкевіцу (нерэфармаваную мову), бо гэта на мой погляд меньш “расеяфікаваная” мова.
Потым зноў пашанцавала – савецкі саюз спыніў свае існаванне. Нарэшце з 1991 Беларусь незалежная. Потым вы ведаеце хто прыйшоў да ўлады.
Вынікі
Першае што ідзе ў галаву, калі гэта ўсё асэнсоўваешь – гэта прынамсі назаўсёды зачыніць мяжу з Расеяй. Увесьці візавы рэжым. Якія ж яны нам браты ці сябры, калі яны нас 200 год намагаюцца знішчыць і кажуць што мы не нацыя? Сціраюць нашу гісторыю.
Я вось што хачу сказаць. Тое ж самае, яно працягваецца і дагэтуль. Я заўсёды задумляўся чаму мы Беларусы размаўляем на расейскай мове? Зараз зразумеў. Вось за гэтай самая русіфікацыі (маскалізацыі). Сябры, трэба з гэтым змагацца! Мы не расейцы. Мы беларусы. Расейцы – гэта тыя, хто ужо 200 год навязваюць нам свае культуру і звычаі. Гэта тыя, хто кажуць што беларуская і ўкраінская мовы – дыялекты расейскай, што мы гэта зусім не нацыі, а нейкі прыдатак. Трэба гэта спыняць.
Асаблівы вялікі дзякуй нашай сучаснай уладзе, якая робіць усё, каб беларуская мова жыла і развівалася – ніводнага кінатэатра на беларускай мове, ніводнага беларускамоўнага універсітэта, толькі 8 (!!!) беларускамоўных школ. Уся рэкляма на расейскай мове. Заўважалі? Можна далей працягваць. Здаецца што сучасная ўлада зусім не беларуская, беларускі народ і гісторыю яна не любіць. Улада акупацыйная і прарасейская.
Апошняе. Усім вакол напляваць на Беларусь, а пагатоў на яе гісторыю. Гэта цалкам наша справа. Таму калі наша мова (нацыя) загіне – гэта будзе звычайны чарговы запіс у гэтым спісе – адказнымі будзем мы. Мала хто будзе хвалявацца.
Зараз прачытаў – зразумеў што трошкі сумна атрымалася. Насамрэч так і ёсць, але ўсё будзе добра. Калі я пачаў цікавіцца тэмай роднай краіны, я для сябе зрабіў вялікае адкрыцьцё – у сяціве насамрэч шмат беларускамоўных сайтаў! Наша пакаленьне – гэта не расейскамоўнае пакаленьне, як некаторыя спрабуюць сьцьвердзіць. Мы – пакаленьне беларусаў 0. З нас пачнецца адраджэньне Беларусі. Цудоўна бачыць беларускае кам’юніці ў сяціве. Я так спадзявіўся, калі даведаўся на колькі яно моцнае.
Зараз такі час, калі праўду вельмі цяжка схаваць. Твітэр, Фэйсбук, Ўкантакце, сама сяціва гэтаму супрацьстаяць. Недэмакратычны ўрад надоўга ва ўладзе не застанецца.
Няхай вялікая частка беларусаў рэпрэсавана, асімілявана, загінула – наша краіна працягвае даваць нам лепшыя розумы. Я веру, што задача майго пакаленьня – зрабіць Беларусь сапраўды незалежнай, пачаць адраджэнне беларусі, папулярызаваць мову, адрадзіць культуру, традыцыі, ахаўваць спадчыну, разабрацца, нарэшце, хто сапраўдны праваспадкаемца ВКЛ і якую назву трэба мець Беларусі.
Што датычыцца мяне, я пачаў размаўляць на беларускай мове. Мае веды яшчэ дрэнныя, але я працую над гэтым. 21 год жыцця расеізаваўся =).
Ужо адчуваў, што калі размаўляеш на беларускай мове, да цябе зусім па іншаму ставяцца; лепей.
Таму таксама далучайцесь!
Прабачце за памалкі, калі яны ёсць, бо яшчэ вучусь. Буду ўдзячны, калі Вы дапаможыце знайсьці іх.
P.S. Цікавая думкі і ідэі, якія не ўвайшлі ў галоўны тэкст
У старажытныя часы, калі кажуць “рускія” верагодней за ўсё маюць на ўвазе ўкраінцаў. Толькі ў час Петра І масковію пачалі называць расеяй. Вось артыкул пра гэта.
Васіль Быкаў параўноўвае свабоду з каўбасой – народ спрабуе яе ўзяць, але не атрымліваецца. Гэта хутка забываецца, бо кошт каўбасы вельмі вялікі ў таталітарным рэжыме.
У Васіля Быкава вельмі шмат цікавых ідэй на конт свабоды і сучаснага становішча ў Беларусі. Існуе цэлы сэт запісаў яго думак. Гэта трэба слухаць! Крыніца беларускага духу і свабоды! На торэнтах, праз укантакце, яго інтэрв’ю свабодзе. Васіль Быкаў – вялікі чалавек. Гонар беларускай нацыі!
Амерыцы ці Нямеччыне ўжо не трэба вырашаць такія пытанні, пытанні свабоды ды незалежнасці. А нам яшчэ трэба. Дзе яшчэ ёсць такая магчымаць? Мы можам гэта зрабіць.
Усем гэтым сайтам як Хартыя, Партызан, Тут.бай, Онлайнер. Чаму ў Вас расейская мова першая? Вядома што аўдыторыя больш ведае расейскую мову, але ў Вас ёсць усе сродкі, каб гэта змяніць. Калі Вы насэмрач гэтага жадаеце. Дзякуй усем беларускамоўным сайтам.
Спрабаваў размаўляць з некаторымі з сяброў – яны маюць такое пытаньне: навошта мне гэта? Здаецца ім пофіг. Лічу такое стаўленне кепскім.
Мы сапраўды не загінем. Я веру ў сваю краіну.
Дзе я бачу Беларусь – у Эўропе. Першая з прычын якая прыходзіць у галаву – гэта тое, што там прынамсі шануюць нашу гісторыю, культуру і спадчыну. Эўропа – яна цудоўна тым, што яна адна, але складаецца з многіх зусім розных народаў. Эўрапейскі карагод краін. Гэта яе красіць. Я лічу мы такі ж цудоўны эўрапейскі славянскі народ, як чэхі, славакі, палякі. Карагод чакае нас!
Тое, што атрымліваецца зараз з маей краінай, дрэнна. Я веру і ведаю, што тое, што дрэнна і несправядліва, заўсёды канчаецца. Так і тут скончыцца. Мы будзем свабодныя ад акупантаў.
Паслухайце Vinsent’а! Беларускі рэп. Мяне вельмі натхняе! Слухаць праз Укантакце.
Дзеці? Я бы жадаў, каб беларуская мова была іх роднай мовай. Вось дарэчы сайт – http://dzietki.org/.

Будзьма беларусамі! Гэта ролік пра гісторыю беларусі. Таксама трэба глядзець, калі хто яшча не бачыў.

Цудоўныя беларускамоўныя сайты і старонкі.
Калі Вам падабаўся мой артыкул, лайканіце і распавядзіце пра яго сябрам! Калі хаця б адзін чалавек прачытаўшы гэты артыкул задумаецца на конт таго, каб пачаць размаўляць па-беларускі – я буду вельмі задаволены.
На гэтым усе. Дзякуй Вам сябры! Я веру ў нас усе атрымаецца!
Таксама можна прачытаць мой іншы пост пра то, як уставаць рана зранку
Read More