100 парадаў пра жыцьцё, людзей і шчасьце

Posted by on Jul 26, 2012 in Pa-Belarusku | 0 comments

1. Сапраўдная мудрасць і разуменьне заўсёды бясплатныя.
2. Заўсёды заствайцеся адзіным кіраўніком сабе.
3. Рухайцеся ў невядомае – гэта спосаб пашырыць вядомае.
4. Атрымайце чытацкі білет у бібліятэцы.
5. Праводзьце больш часу ў коле людзей, якія адначасова паважаюць Вас і прымушаюць станавіцца лепш.
6. Заўсёды скептычна глядзіце на рэчы
7. Змагайцеся за тое, што важна.
8. Заўсёды ёсць падыход, які дзейнічае. Адшукайце яго.
9. Далучайцеся да грамадскага руху.
10. Піце чорную каву
11. Ніколі не дазваляйце нікому фотошопіць фатаздымкі з Вамі. Гэты стварае несапраўднае пачуцьцё ўпэўненасьці ў сабе.
12. Чытайце больш. Асабліва пра тыя рэчы, з якімі Вы ня згодны.
13. Звыкніцеся з адчуваньне няёмкасьці. Гэта прыкмета Вашага развіцьця.
14. Людзям нашмат лягчэй казаць, чым рабіць справы. Таму галоўнае – справы. Мяркуйце аб людзях па іх справах.
15. Кожны чалавек у Вашым жыцьці – настаўнік. Навучайцеся чамусьці ў кожнага.
16. Знайдзіце рэчы, якія натхняюць Вас і займайцеся імі, нават калі зрабіць грошы з іх нельга.
17. Галадайце, калі гэта трэба, так доўга, як Вам трэба.
18. Паспрабуйце жыць аскетычна, каб проста даказаць што Вы можаце гэта.
19. Дасягніце посьпеху ў раньнім узросьце. Гэта дапаможа выпрацаваць упэўненасць у сабе каб рабіць вялікія рэчы далей.
20. Рабіце тое, што Вы сказалі будзеце рабіць. Больш няма нікога адказнага за Вас.
21. Спакойна стаўцеся нават да тых частак сябе, ад якія жадаеце пазбавіцца.
22. Вывучыце новую мову.
23. Ешце больш пратеіну.
24. Трымайцеся людзей вакол вас, якія кажуць праўду.
25. Геніяльносьць бяз дзеяньня нікуды Вас не прывядзе.
26. Калі абіраеце паміж грошамі і доляй, абірайце грошы.
27. Знаёмцеся з новымі людзьмі як мага больш. Прапановайце дапамогу ім.
28. Не дыскрымінуйце нікога. Злучайце ўсіх з усімі ў Вашым асяродзьдзі.
29. Калі Вы ня можаце падцягнуцца – у Вас праблема.
30. Нікому не падабаюцца людзі, якія “ведаюць усе”.
31. Атрымайце пашпарт. Запоўніце яго штампамі, якія ніхто ніколі не бачыў.
32. Сыдзіце са сваёй жудаснай працы. (!!!)
33. Чытайце біяграфіі. Гэта як мець доступ да лепшых настаўнікаў у гісторыі.
34. Кладзіцеся спаць і прачыйцеся рана. Ніхто не будзе Вас турбаваць і Вы будзеце вельмі прадуктыўны зранку.
35. Палохайце сябе трошкі кожны дзень, рабіце тое, што боязна рабіць. Гэты зробіць Вас больш самаўпэўненным.
36. Навучыцеся лазіць па дрэвах.
37. Не набывайце шмат рэчаў, набывайце толькі тое, што вельмі падабаецца.
38. Будзьце сціплым і дапытлівым.
39. Фалаверы ў Твітары і Ўкантакце ня робяць Ваш ложак больш цёплым.
40. Будзьце карысным ва ўсех выпадках, дзе гэта толькі магчыма.
41. Паказвайцеся на людзях.
42. Паўтарайце імёны людзей, калі Вы сустракаеце іх.
43. Выключыце інтэрнэт у Вашым тэлефоне. Вай-Фая дастаткова.
44. Чытайце файныя цытаты. (Як у “Простых Словах” 🙂
45. Зрабіце Ваш дом месцам, дзе Вы адчуваеце бяспеку.
46. Рабіце стаўкі калі спрачаецеся.
47. Прымайце халодны душ. Ён лепш чым кава.
48. Навучыцеся атрымліваць асалоду ад голаду.
49. Рабіце ўсё лепш, чым яно павінна быць зроблена.
50. Заўсёды памятайце тых, хто дапамагаў Вам. Вяртайце ў два ці тры разы больш, чым Вам даюць.
51. Акрамя таго, дапамагайце тым, хто Вам ніколі не дапамагаў, нават калі яны і ня змогуць.
52. Не лічыце, што боль часовая, інакш гэта будзе перашкаджаць Вашаму жыцьцю.
53. Зрабіце татуiраваньне. Не турбуйцеся наконт шкадаваньня.
54. Рабіце рэчы, якія нашмат больш Вашых здольнасцяў.
55. Сустракайцеся з сябрамі часцей, чым Вы лічыце патрэбным.
56. Навучыцеся медытаваць. Адасобіцеся, калі трэба.
57. Вашыя гісторыі адначасова і больш, і менш цікавыя, чым Вы мяркуеце.
58. Навучыцеся ўважліва слухаць.
59. Больш хадзіце пешшу. Больш шпацыраў!
60. Пачварнае ўсяго толькі за адзін крок да прыгожага.
61. Пазнаёмцеся з Вашымі суседзямі.
62. Не прымайце ўсё асабіста, ніколі.
63. Падумайце наконт патрэбы школы. Замест яе наведвайце шмат канферэнцыяў.
64. Як толькі зможаце, купіце які-небудзь твор мастацтва.
65. Прасіце прабачэньня больш чым трэба.
66. Спрабуйце і высветліце, ці атрымаецца ў Вас.
67. Добрая стрыжка ўсё зьмяняе.
68. Прачытайце “Чалавек у пошуках сэнсу” (Man’s Search For Meaning).
69. Скажыце “Не” праектам, якія Вас не хвалююць.
70. Рабіце ня файныя рэчы. Пазней яны, як правіла, становяцца файнымі ў любым выпадку.
71. Адшукайце свой голас.
72. Майце добрыя манеры.
73. Навучыцеся гуляць у шахматы, “гоў” і “брідж”. Яны не дазволяць Вам старыцца.
74. Даведайцеся больш пра Tetrapharmakos.
75. Знайдзіце спосабы падмануць сістэму, але не падманвайце людзей.
76. Будзьце, як Ісус, а не як яго паслядоўнікі(гэта адносіцца да ўсіх з іх).
77. Прынамсі аднойчы пайдзіце на спатканьне з тым, хто Вам не вельмі падабаецца.
78. Праверце Вашую зайздрасьць. Вы даведаецеся шмат новага пра сябе.
79. Добрыя сувязі – гэта пра людзей, а не пра сацыяльныя сеткі.
80. Вырашайце маленькія праблемы. Яны стануць вялікімі потым.
81. Апранайцеся як лепшая версія сябе.
82. Так, існуе такая рэч як дрэнная прэса.
83. Дадайце “авантурнік” у Вышую біяграфію Ўкантакце. Потым станьце ім.
84. Калі Сяціва – гэта самае лепшае, што адбываецца ў Вашым жыцьці, у Вас ёсць значныя праблемы.
85. Падарыце Вашыя лепшыя працы бясплатна.
86. Адшукайце настаўнікаў. Толькі не называйце іх гэтак.
87. Насамрэч пішыце ў свой блог. Нікога не хвалюе, што гэта цяжка.
88. Абмяжоўвайце колькасьці гадзін у Сяціве.
89. Запішыцеся ў трэнажорную залу (Дзяўчыны, вы таксама)
90. Запісвайце свае думкі. Гэта дамагае лепш сябе разумець.
91. Калі Вы вячэралі з багатымі людзьмі, вазьміце чэк.
92. Навучыцеся размаўляць на публіцы.
93. Калі Вы бачыце кагосьці, каму напэўна патрэбна дапамога, не пытайце сябе, ці патрэбна яна ім. Замест гэтага проста дапамажыце.
94. Вазьміце з сабой бутэльку віна.
95. Лепшыя размовы адбываюцца бок аб бок, а не адзін насупраць іншага.
96. Абараняйце свой слых.
97. Рабіце самае галоўнае раніцай перад тым як праверыць пошту.
98. Кожны адчувае, што ён не дастаткова добры, разумны, таленавіты. Гэта ўсе, толькі ня Вы.
99. Адвага – гэта тое, чаму можна навучыцца.
100. Пабывайце ў Ісландыі. Яна таго варта.
Read More

Наша пакаленьне будзе лепш

Posted by on Jul 17, 2012 in Blog, Pa-Belarusku | 0 comments

Мне здаецца што маё пакаленьне будзе лепш, чым папярэдняе. Перш за ўсё з-за з’яўленьня Сяцівы, а менавіта з-за легкасьці доступа да неабходнай інфармацыі.
Прычына чаму я гэта пішу – гэта з-за розных натхняльных суполак, якія з’явіліся ў апошні час, напрыклад, Укантакце. Дарэчы, я сам стварыў такую. Суполкі гэтыя посьцяць шмат артыкулаў, цытат, малюнкаў з рознымі тэкстамі, выявамі і думкамі вялікіх людзей. Напрыклад апошняя цытата з маёй – “Знайдзі мэту – рэсурсы знойдуцца”.
Атрымліваецца што ты акружаны такімі файным асяродзьдзям Насамрэч Вялікіх Людзей. Уявіце? Вы кожны дзень бачыце гэтыя цытаты і гісторыі, аб тым, што трэба слухаць сэрца, ісьці на перад, змагацца, не здавацца. Мне напэўна адразу скажуць: “Да што гэта? Словы толькі, што яны зробяць?” Ня праўда. Калі кожны дзень гэта бачыш ты проста несьвядома запамінаеш як табе казаў рабіць Махатма Гандзі. Ну як яго не паслухаць?
Дык вось. Гэта тое аб чым марылі ўсе “коўчы”(тыя, хто трэніруюць, як трэба жыць)! Ты акружан вялікімі людзьмі! Зверху табе дае парады Брус Лі, трошкі праскроліш – Нельсан Мандэла. Файна! Мне здаецца ня кожны зь іх меў падобнае асяродзьдзе.
Выкарыстоўвайце шанец!
Read More

На конт чыноўнікаў

Posted by on Jul 5, 2012 in Blog, Pa-Belarusku | 0 comments

Я зразумеў зараз адну важную думку пасля таго, як прачытаў такі вось сказ
«Дзяржаўнай падтрымкі пры фармаваньні беларускіх клясаў на Гарадзеншчыне няма…»
Людзям ва ўладе пофіг. Яны ня супраць беларускай мовы. Ім тупа пофіг. Я не ведаю, чаму так здарылася, але нашы чыноўнікі – гэта ня лепшыя Беларусі, а наадварот горшыя. Гэта людзі ў першую чаргу без свайго меркаваньня. Яны проста сідзяць у сваіх кабінетах і нічога ня робяць.
Read More