СФ скончыўся хутка. Быў там усяго тыдзень. З аднаго боку вельмі спадабаўся – вельмі цікавы й шматаблічны горад, з іншага боку – гэта горад. Тут заўсёды шмат людзей і шуму. Увогуле пра СФ – гэта цэнтр Амерыканскай контр-культуры. Як бы процівага ўсходняму ўзбярэжжу, больше Эўрапейскаму. Тут перасякаюцца Заходняя й Усходняя культуры.
Мне здаецца ўжо казаў, але новая лічба – тут, у сэнсе ў Каліфорніі, толькі 40 адсоткаў белых. Астатнія – розныя іншыя людзі. Больш за ўсё людзей з Лацінскай Амерыкі й з Азіі. У аўтобусах надпісы на трох мовах: ангельскай, гішпанскай, і, напэўна, кітайскай.
Карацей уехаў я з СФ.
Наступны крок быў чэл з Каўчсёрфінга – Леслі. Каўчсёрфінг (для тых хто ня ведае) – вельмі моцная рэч. Гэта сайт з супольнасьцю людзей якія адзін аднаму дапамагаюць у пляне застацца дзесьці на нач. Гэта не як airbnb.com. Тут усе бясплатна. Прыходзіш на гэтый сайт, запаўняеш інфу пра сябе й пачыныеш шукаць людзей, якія гатовыя цябе прыняць у тым горадзе, які табе патрэбен. Напрыклад я шукаў у трох гарадах – Маўнцін Вью, Саннівэйль і Пало Альто. Канешне хост(той чэл які мяне прымае) можа адмовіцца, што й адбываецца ў 90% выпадкаў, але заўсёды знаходзіцца той, хто можа дапамагчы. У двух выпадках з двух, калі я шукаў месца застацца, у канцы выбіраў я, а не мяне 🙂
Знайшоў Леслі. Супер клёвы чэл. Займаецца фінансамі, жыве ў Саннівэйль у сярэднім па памерам доме, верыць у тое што трэба проста дапамагаць людзям, лічыць гэта адной з мэтаў жыцьця, мае дзве машыны: адзін клёвы мерс, другі стары джып. Леслі пасяліў мяне ў асобнай комнаце на другім паверсе. Усяго ў Леслі тры комнаты, адну ён здае, у другую селіць каўчсёрфераў, а ў трэцяй жыве сам.
Леслі сустрэў мяне на вакзале ў Саннівэйль, паказаў дзе знаходзяцца Гугл і Фэйсбук. Мяне не ўразіла – паехалі ў Звычайны Амерыканскі Бар. У той час у ЗША йшлі спаборніцтва па бэйсболу. Дурная гульня, мне не спадабалася. 10 сек гульні – 3 хвіліны перапынку. Ня спорт гэта. А яшчэ цікава як Амерыканцы заўзяюць. Вельмі моцна. Але глядзець на гэта странна, бо разумееш што гэта ўсяго толькі ўнутранае спаборніцтва ЗША. Але назва – Спаборніцтва Сьвету – на мой погляд яшчэ раз сьведчыць аб зачыненасьці ЗША.
Далей ежа.
Мне падалося што тут людзі насамрэч дрэнна ядуць. Бургег, бульба фры й кола – гэта дэфолт паўсюль. У барах замест колы – піва. Напэўна таму й ня так шмат прыгожых дзяўчынак як у нас.
Тут вельмі распаўсюджана хадзіць і працаваць з кофішопа, напрыклад з Старбакса. Што я й рабіў кожны дзень пакуль быў у Леслі. Дарэчы пачатак гэтага артыкула таксама пачаў пісаць у кофішопе.
Стартап Хата
Потым паехаў у іншае месца. Завецца Hacker Fortress. Зараз гэта было нешта падобнае на стартап хату. Вялікі дом у якім жывуць дзесьці 10-13 чалавек адначасова. Нібыта як хостэл у СФ, але вельмі спецыфічны. Што ўсіх аб’ядноўвае – гэта тое што ўсе валяць стартапы.
Жыць там было ня вельмі зручна з кропкі гледжаньня даступнасьці транспарту. Дом быў на холміках трошкі ў бок ад горада – да бліжэйшага прыпынку было дзесьці 20 хвілін пешшу. Тады больш за ўсё адчуў праблему з грамадскім транспартам.
Самае лепшае што было – гэта людзі.
Пачну з уладальніка. Арджун улетку атрымаў фінансаваньне для свайго стартапу ад YCombinator’а, зняў гэтый дом і запрасіў шмат інтэрнаў, каб потым іх прымаць на працу. Але нешта не атрымалася й усіх інтэрнаў Арджун мусіў звольніць. Дом застаўся, але плаціць арэнду вельмі дорага, таму пачаў прымаць людзей за грошы з дапамогай airbnb.com. Арджуну дзесьці 27.
Эдварду 25 гадоў. Ён з Паўднёвай Карэі, скончыў каледж там, адслужыў у войску два гады(там як у нас гэта абавязкова), потым вырашыў ехаць у штаты – зноў паступаць у каледж. Зараз вучыцца й плянуе паступаць у Стэнфард праз год. Кажа што большасьць людзей у Паўднёвай Карэі ня хочуць зноў аб’ядноўвацца з Паўночнай. Але я яму ня веру. Таксама хоча валіць стартап. Дзеля гэтага жыве ў Арджуна.
Хуан Карлос. Ён жа Хука. Яму дзесьці 28, дакладна ня ведаю. Ён з Пуэрта Рыка. Пуэрта Рыка гэта на палову штат ЗША. Яны нават удзельнічаюць у галасаваньні. Вучыцца на PhD у Стэнфардзе, мае лакальны аналаг groupon.com у Пуэрта Рыка, бярэ адтуль грошы й зараз працуе над іншай ідэяй. Верыць у НЛА.
Пітэр і Адам з Вугоршчыны. 20 і 18. Вельмі файныя хлопцы. Ні водный з іх нават ня думаў паступаць у ўнівэрсытэт. Бацькі вельмі злаваліся, але пасьля таго як Пітэр замуціў старонку з гумарам у Фэйсбуку, на якой зараз 300 000 падпісантаў яны супакойліся. Кажа што атрымлівацца дзесьці 2 000 эўра ў месяц з рэклямы. Пітэр дапамагае Адаму валіць яго стартап, але Адам Пітэра ў долю не бярэ. Шукаюць грошы на стартап і кажуць што пофіг нават калі не атрымаецца. Шчаслівы. Карацей хлопцы што трэба. Без стэрэятыпаў.
Штэфан з Нямеччыны прыехаў у Каліфорнія так жа як і я – паглядзець што й як. Яму 21. У апошнім класе ў школе замуціў бясплатны хостынг. Ім карысталася вельмі шмат людзей і яму было цяжка яго падтрымліваць. Вырашыў скончваць з гэтым і зрабіў хостэнг платным. Зараз валадае хостынгавай кампаніяй. У ўнівер канешне вырашыў не ісьці. Вегетарыянец.
Тачка за $150
Заставалася ня шмат дзён да майго ад’езду й я вырашыў узяць машыну на пракат. Высьветліў што гэта ня дорага – $10 у дзень на выходныя. Потым канешне апынулася нашмат больш – мне няма 25 гадоў. Плюс бэнзін. Дарэчы каштуе столькі ж колькі й у нас. Але ў любым выпадку яно было таго варта. Тачка была клёвая – моцнае чырвонае Шэврале.
З’ездіў у горы й да акіяна. У гарах водзяцца нейкія горныя львы аб чым папярэджваюць частыя знакі. Але горы ня вельмі прыгожая. Ня тое што Карпаты.
У акіяне водзяцца марскія львы. Клёвыя чэла. Хвілін 15 глядзеў як яны нешта вырашалі ў сваёй зграі калі быў у Санта Круз.
Фріўэй гэта самая шырокая дарога ў ЗША. Нешта накшталту аўтабанаў у Нямеччыне. Вось тут цікава што на самай левай паласе можна ездзіць толькі калі колькасьць пасажыраў больш за два. Такім чынам заахвочваюць людзей, бо ўдваіх ездзіць лепей для экалёгіі.
Крышна
Апошнія два дні я жыў з Крышнай. Зноў праз Каўчсёрфінг. Зноў клёвы чэл. Тры гады падарожнічаў па сьвету. Быў паўсюль акрамя Эўропы і Расеі. Тры месяцы праграмаваньня-фрыланса й астатні год можна жыць нармалёва. Зараз жыве ў Каліфорніі й працуе на стартап. Таксама вегетарыянец.
Часавы пас
Туды прыляцеў было вельмі проста зрабіць +10 гадзін да свайго дня. Спатрабавалася толькі адзін дзень каб звыкнуцца. А вось калі назад вярнуўся гэта нешта цудоўнае.
Ужо амаль тыдзень ніяк не магу звыкнуцца й перабудавацца. Сплю днём, а гэтый тэкст зараз пішу ў 7 гадзін раніцы. Яшчэ ня спаў.
Вынік
З’ездзіць туды варта. Проста каб ведаць што Зямля круглая й што калі тут ноч там дзень.
Самае лепшае на мой погляд што там ёсьць гэта прырода й надвор’е. За месяц які я там быў было толькі 5 дзён з дажджом. Астатнія дні чыстае неба без ніводнай хмарачкі. Шмат вавёрачак і аленяў. Алені жылі прама каля дома Арджуна.
Другое што кідаецца ў вочы гэта людзі. Я пераходжу дарогу – мяне прапускае коп. Гляджу на яго – ён ківае галавой і усьміхаецца. Зранку бяжыш. Нехта бяжыць насупраць. Таксама ўсьміхаецца й кажа “Хай!”
Тут у нас часам кажуць што гэта ўсё несапраўды. Я вам кажу – Ніфіга. Гэта сапраўды. Таму што гэта лепей чым тупа глядзець у вочы чэлу й успрымаць кагосьці як ворага калі з кімсьці сутракаешся вачыма. Гэта так як і павінна быць.
Яшчэ я ня думаю што яны маюць штосьці супер важная чаго мы ня маем. Яны ня лепей за беларасаў гэта дакладна. Тое што зараз у Беларусі гэта толькі часовае становішча й я на сто адсоткаў упэўнен што тут можна зрабіць у 5 разоў лепей чым там. Гэта магчыма. Проста трэба ў гэта паверыць.
Зразумеў што амерыканцы гэты ня нацыя. Гэта краіна з Вялікай Колькасьцю Розных Людзей. Гэта яе й адрознівае.
Самае цікавае пытаньне
Каб з’ездзіць у Каліфорнію й пажыць там месяц мне спатрабавалася прыкладна 1.8 тык даляроў (без квіткоў на самалёт). Канешне я рабіў шмат памылак і таму калі б я паехаў зараз можна было б абыйсьціся й 1-1.5 тыкамі. Гэта з улікам таго, што 6 дзён з 30 я жыў праз каўчсёрфінг – грошы на жытло не марнаваў.
Напрыканцы падлічыў што на ежу апынулася $35 даляроў у дзень. Але сам сабе ежу гатаваў усяго некалькі разоў – часьцей за ўсё еу ў кавярнях. Карацей можна менш.
Шмат крам маюць сістэму зніжак і клёва выглядаюць, але як апынулася потым – самы танны – Ўолмарт.
Зараз пачынаецца самы кайф, бо пасьля штатаў засталося $120 і як вядома штомесячнага прытоку грошаў няма. Карацей жыць клёва 🙂