Я ўжо даўно хацеў напісаць гэты пост. Як толькі прыехаў так і хацеў. То бок ужо амаль год хачу.

Як заўсёды я сядаў, спрабаваў нешта прыдумаць-напісаць.
Часам штучна некаторыя дробязі прыцягнуць, але ніяк не ішло…

Дык вось. Гэта пра маё маленькае падарожжа ў Карпаты.

Гэтыя тры дні – самыя моцныя эмоцыі ў маім жыцьці.

Нафіг усіх

Хацелі ехаць яшчэ ў 2011 годзе. Я шлём купіў, торбу для ровара…
Але тады ніхто з сяброў не паехаў – таму вымушаны былі падарожжа адмяніць. Я разладзіўся, але жаданьне не зьнікла.

На наступны 2012 год тое ж самае становішча. Зьбіраліся, зьбіраліся ды зноў усе “саскачылі”.

Вось я й вырашыў – нафіг усіх. Паеду адзін. Нават неяк цікавей адразу зрабілася ад асэнсаваньня таго, што буду адзін.
Бо чакаць можна ўсё жыцьцё й з кожным годам будзе складаней і складаней усіх сабраць.

Туды

Квіток. Як везці ровар. Торба для ровара. Маршрут. Раздрукаваць мапу. Запасныя покрыўкі. Заплечнік. Гоў, моўчкі, каб бацькі ня ведалі.

Цягнік па заходняй Украіне да Івана-Франкоўска. Потым электрон, зусім такі ж як нашыя “дачныя электроны”, але ідзе ў горы. Потым Яремче – апошняя кропка
на цягніке. Далей 32 км да Яблуніцкага перэвалу на ровары ўверх. Уніз з хуткасьцю 56 км/г да Ясіня.

Гасцініца з выдатным нумаром за 10 даляроў. Украінцы, якія успрымаюць мяне за поляка і кажуць што на Ўкраіне добра, але ўсё адно ў Беларусь працаваць ездзюць. Далей ня мог уснуць, бо аднаму ўвечары заўсёды робіцца сумна. Трэба заўсёды неяк сацыялізоўвацца.

Уздым

Маршрут дакладна ня ведаю, але ведаю прыкладна накірунак – праз вёску Лазешчына. Сонейка. А восьмая раніцы. Я ў гарах на ровары.

Еду. Шмат бруда пад калёсамі, бо карпаты таму й самыя прыгожыя горы што ў іх шмат вады. Ручаі паўсюль. Сосны.
За гадзіну раблю вялікую частку пешага маршруту, але рана радавацца.

Прыязджаю да нейкага хутара. Нейкая бабка кажа што далей з роварам не прайсьці. Я ей ня веру. Еду далей

Бачу ўздым адсоткаў 30% – сапраўды не праедзеш. Цягну ровар. Побач адразу па сцежцы дзе я іду бяжыць ручай. Так хвілін 40.

Выходжу да леса – становіцца магчыма ехаць. Сцежка ідзе праз лес. Ганю прэч думкі пра знакамітых карпатскіх мядзведзяў.

Далей нейкая палянка і.. Бачна Гавэрла! Але зусім не зразумела як да яе ісьці.

Я згубіў сцежку. Не зразумела як ісьці далей. На палянцы нейкі домік і шмат ручаёў. Я напаўняю бутэлі вадой (У карпатах усё што
льецца можна піць 🙂 і ем.

На чарговую спробу знайсьці сцежку ў мяне атрымліваецца – я бачу жоўты значак турыстычнай сцежкі. Трохі зрывае дах ад радасьці.

Далей выходжу на хрыбет. Вакол ужо няма дрэваў – толькі нейкія іглічныя хмызы. Гавэрлу бачна. Яшчэ мэтраў 500 угару. Часам цягну ровар.

У мяне нейкая дзіцячая радасьць. Я спыняюся каб паесьці. Прайшло дзесьці 5 гадзін з пачатку ўздыма. Лётае нейкі чмель.

Застаўся самы прамы, але самы цяжкі кавалак – тупа ўгару з камянямі. Ровар вядома пакідаць нельга. Іду. Разрадзіўся тэлефон.

Яшчэ гадзіна й я зверху. Тут холадна, афігенска й Украінскі сьцяг. Гавэрла ў тумане. Трохі адпачываю й адчуваю што можна ехаць назад.

Спуск

1 гадзіна на ровары. Еду зноў у веску каб шукаць гасцініцу. Знайшоў. Гаспадары ледзь не ўехалі – частуюць яешняй.
У гэты раз засынаю адразу.

Маці кажу што ў Карпатах. Цікава рэагуе.

Адтуль

Еду ў Яремче й неяк усе так атрымліваецца што на ўсё пасьпеваю. Яремче, Іфана-Франкоўск. Потым Львоў. Трохі паездзіў. Ледзь не
спазніўся на цягнік. І Менск.

Вынікі

Ужо шмат чаго пасьля гэтай вандроўкі адбылася. Я ў
штаты з’ездзіў
, працу кінуў.
Але ўсё адно мне нават цяжка параўнаць тыя чыстыя й яскравыя эмоцыі з чым-небудзь яшчэ. Непараўноўваюцца.

Вось так. У гэты годзе таксама спадзяюся паеду.