Всё ніяк ня мог прымусіць сабе сесьць і напісаць гэтый артыкул. Але трэба.

24 гадзіны.

Ляцеў праз Шэрэмецьева. Расея падалася вельмі смешнай. Як у анекдотах. Шмат людзей, тоўстыя паліцыянты й нейкія людзі з поўдня мыюць піжонскі выглядаючыя прыбіральні.

Да НЁ ляцець 10 гадзін. Прыляцеў. Карацей першае ўражаньне – піпец.

ДжыЭфКей (JFK) нейкі з’варяцелы аэрапорт. Шмат людзей. Супер шмат машын. Яшчэ болей тэрміналаў й самалётаў. Настрой трошкі сапсаваўся пасьля  таго як пачуў кошт таксі калі нейкі чэл выходзіў з яго. Ня ведаю шчыра кажучы адкуль ён ехаў, ўсё роўна – 80 баксаў. Але ўсё ж не параўнаць з Масквой, дзе гарбата ў аэрапарце каштавала 8 даляроў.

Адразу заўважаеш – усе ўсьміхаюцца. Гэта проста супер нармалёва тут. Ідзеш глядзіш каму-небудзь у вочы. Табе усьміхаюцца. Клёва. Далей трэба ляцець у СФ, туды яшчэ 6 гадзін. Самалёты дарэчы цікавыя вельмі. Перад кожным сядзеньнем ёсьць манітор на якім  мапа з бягучай пазіцыяй самалёта. Напрыклад бачна што ляціш над Нявадай. Побач жанчына сядзела з Пуэрто-Рыка. Ня ведае дзе беларусь: «Is that UK?»

Сілікон Вэлей (Silicon Valley) .

Прыляцеў. У СФ (San Francisco) у аэрпорце штук 10 немцаў спалі на падлозе каля сядзеньня для адпачынку. Таксама лёг спаць, бо гадзіна ночы.

У параўнаньні з Беларусьсю ў Бэй Эріа (Bay Area) вельмі шмат розных людзей. Толькі 50 адсодкаў белых. Астатнія ці то азіяты, ці то індусы, ці то афра-амерыканцы. СФ Бэй Эріа (SF Bay Area) гэта такі заліў на беразе ціхага акіяна. Тут  вельмі шмат маленькіх гарадоў, мяжу паміж якімі проста немагчыма адрозніць. Таму часта ўся Бэй Эрія ўспрымаецца як адзін мегаполіс з цэнтрам у СФ. Гарады Пало Альто й Маўнцін Вью гэта крэмніевая даліна (Silicon Valley).

Першым крокам майго падарожжа быў Санівэйль (Sunnyvale) – маленькі гарадок амаль на самам поўдні Бэй Аріа. Побач з Маўнцін Вью.

Жыў у гатэле які знайшоў праз booking.com. Кошты тут вельмі вялікія. Комната з агульным туалетам (private room with shared bathroom) каштуе мінімум $40 даляроў. Трэба было выспацца пасьля палёту.

У Саннівэйль праходзіла Стартап Скул 2012 (Startup School 2012) – стартаперская тусоўка, дзе можна можна паслухаць гісторыі пра пасьпяховыя стартапы, бясплатна паесьці да й проста займацца нэтўоркінгам (шукаць патрэбная сувязі). Быў нават Марк Цукербэрг. Распавядаў што стартаваў Фэйсбук не праз тое каб зрабіць грошы, а просто таму што яму падабалася гэтая ідэя. Ён нават ня думаў што калі-небудзь фэйсбук будзе мець міліярд карыстальнікаў.

Нэтўоркінг больш за ўсё здзівіў. Проста падыходзіш да чэла які падабаецца, кажаш “Hi! How is going?” ну і пачынаеш размову. Ён распавядае чым займаецца, ты распавядаеш, калі знайшлі цікавымі адзін аднаго абменьваешся кантактамі. Вельмі проста. У нас тусовак такога ўзроўня пакуль няма. У сэнсе каб так проста й без замарочкаў.

Бачыў там усялякіх інвестараў, адзін з іх інвестануў у 650 стартапаў (Ron Conway). У тым ліку ва ўсі папулярныя й пасьпяховыя –Гугл, Фэйсбук, Тўітэр, Дропбокс і г.д. Звычайныя хлопцы. Як мы ў беларусі.

Сан-Франціска

Потым рушыў у СФ. 7 даляроў каб на электроне (праўда такім модным) праехаць 50 км. Тут ужо быў хостэле які знайшоў праз airbnb.com, але вельмі высокаўзроўневы з выдатнымі людзьмі. Гаспадары частавалі ежай і падказвалі дзе й што можна знайсьці. $27 даляроў за нач.

Тут сустрэў сёрфера з Канады. Вельмі цікавы чэл. Едзе ў мексіку сёрфіць, вучыць дзетак сёрфіць і рэмантаваць дошкі. Кажа што жыве толькі аднойчы – таму трэба рабіць тое што падабаецца.

Быў яшчэ чэл які ўжо два гады падарожнічае па сьвету. Сам адкульсьці з Сэрбіі. Наступная кропка яго падарожжа – Гватэмала. У Амерыцы зарабіў шмат грошаў зараз можа доўга існаваць. Той жа падыход да жыцьця. Я жыву аднойчы – я раблю што падабаецца – я падарожнічаю.

СФ гэта звычайны амерыканскі Сіці. Вось як вы сабе яго ўяўляеце так ён і выглядае. Хмарачосы, жоўтыя таксі, шмат людзей і усе кудысьці спяшаюцца. Чайнатаўн ёсьць і вельмі здзівіў. Горад у горадзе. Можна реальна наесца за 5 даляроў.

Тут насамрэч файнае надвор’е. Я быў тут тыдзень і толькі адзін раз былі хмаркі на небе. А так заўсёды сонейка й +25С. Кажуць што восеньню тут цяплей чым летам. Напэўна так і ёсьць.

Канешне у першую чаргу пайшоў глядзець акіян і Мост.На мой погляд акіян адрозьніваецца ад мора толькі тым, што хвалі там больш. Пабудаваць Голдэн Гэйт Брідж(Мост) гэта канешне не тое ж самае што пабудаваць лядовы палац. Паток машын вельмі вялікі. Наколькі я зразумеў ім валодае прыватная кампанія, якая яго й пабудавала ў 1930х гадах.


Хлопец з Тыбэта.

Узяў ровар і паехаў катацца. Тут адразу за Мастом ёсьць такія холмікі вельмі прыгожыя. Дзесьці метраў 700-800 у вышыню. Заехаў наверх і там сустрэў хлопца з Тыбэта. Запытаў яго сфотаць мяне з б-ч-б сьцягам і распавеў пра Беларусь. Ён распавёў пра Тыбэт.

Карацей цяжка там. Нешта накшталту як у нас, але нашмат мацней. Тыбэт ня мае незалежнасьці, Кітай не пускае журналістаў туды, робіць там што хоча. Актыўная змагары за свабоду сядзяць за кратамі. У апошнія некалькі гадоў было каля 80 выпадкаў самаспаленьня людзей. Але ўвагу сьвета на гэта зьвярнуць цяжка, бо незалежных журналістаў тут няма. Відэа й сайт дапамогі свабодзе ў Тыбэце.

Галоўнае пытаньне.

Што реально адрозніваецца мне здаецца – гэта тое што людзі ў Амерыке вельмі адчыненыя й вельмі лёгка адзін з адным знаёмяцца.

Тут нашмат прасьцей знайсьці людзей, якія падабаюцца, таму што гэта нармалёва проста ісьці усьміхнуцца й сказаць “Hi! How is it going?”

Але так вось каб зусім глыбока прааналізаваць праблему ў мяне пакуль не атрымалася. На пытаньне чаму ў іх свабода, а ў нас не, я пакуль толькі адзін адказ бачу – таму што яны пачалі будаваць усё з нуля 500 год таму. Няма дурных традыцый, стэрэятыпаў й г.д.

Мне здаецца, што калі б, напрыклад, зараз знайшлі планету побач з Зямлёй з такім ж прыроднымі ўсловіямі як у Амерыцы ці Эўропы, то гэтая частка цывілізацыі стала б самай развітой. Таму што пачала б з нуля.

Іншае галоўнае пытаньне.

Ці застаўся бы я тут жыць? Такое адчуваньне пакуль, што тут ужо ўсё выпраўлена. Няма сацыяльных праблемаў, праблемаў свабоды й г.д. Канешне, тут было б НАШМАТ прасьцей жыць. Але менавіта для мяне гэта не варыянт. Я бы вельмі хацеў сюды ездзіць як мага больш, але ня жыць. Паглядзім, мабыць нешта зменіцца пад канец майго падарожжа 🙂

І яшчэ, параўновываючы з Нямеччынай напрыклад, я б абраў Нямеччыну, таму што ў ней неяк адчуваецца напрамак. Хлопцы рухаюцца ў правільным напрамку – нейкі ў іх фокус на навуке, адукацыі, новых экалягічных тэхналёгіях. А тут, прынамсі ў СФ, каліфорніі, я пакуль адчуваю сярод людзей вельмі выразнае жаданьне зарабіць грошы. Грошы як самамэта. Штосьці такое.

Яшчэ раз яшчэ. Адна дзяўчына якая жыве ў ЗША з дзяцінства сказала мне што ЗША вельмі як бы зачыненая краіна. Арыентавана ва ўнутр. Уявіце – толькі 30% людзей тут маюць пашпарт. Гэта значыць што толькі 30% амерыканцаў аднойчы былі за мяжой. Людзі зусім ня шмат чаго ведаюць пра астатні сьвет. У мяне таксама склалася такое ўражаньне.


Фэктс:

Чэмпіянат Амерыкі па бэйсболу завецца World Series.

Тут іншыя разеткі, трэба перахаднік.

Увесь грамадскі транспарт – прыватныя кампаніі. Няма як у нас дзяржаўных аутобусаў. Таму ён ёсьць толькі ў вялікіх гарадах.

У СФ ходзяць тралейбусы.

Адукаваныя людзі ведаюць што такое Беларусь.

Праезд у СФ каштуе 2 даляра.

Траўку тут паляць з касячкоў.

У Беларусі больш прыгожых дзяўчынак чым тут.

 

Частка два ўжо ёсьць 🙂