Таму што зараз яшчэ толькі самы пачатак вялікай беларускамоўнай хвалі, якая хутка захлыне ўсю краіну. А гэта значыць, што калі Вы ствараеце свой бізнэс беларускім Вы атрымліваеце ўжо два вельмі моцных фактара яго посьпеху:

Унікальнасьць

Ня проста там, чарговая цырульня ці чарговая кавярня. А першая беларускамоўная кавярня.  Першая беларускамоўная цырульня. Вы робіце гэтую справу першы, а значыць маеце вялікія перавагі. Ня рынак стварае Вас, а Вы ствараеце рынак. А значыць Вас ведаюць і Вас памятаюць. Калі яшчэ будзе такі шанец? Дзе яшчэ ёсьць краіна ў сьвеце, дзе Вы жывяце і ў якой пачынаецца паступовае вяртаньне да роднай мовы?

Лаяльнасьць

Ужо са старту Вы атрымліваеце вялікае кола насамрэч лаяльных да Вас кліентаў. Тыя хто размаўляюць па-беларуску абяруць беларускамоўную кавярню расейскамоўнай. Напрыклад, калі мы шукалі інтэрнэт-правайдара для course.by мы выбралі Дзелавую Сетку толькі праз яе беларускамоўнасьць.

Беларускамоўнасьць – значыць шчырасьць. У тым ліку з самім сабой. Быць беларускамоўным значыць быць шчырым. Ад беларускамоўнай кавярні людзі ня будуць чакаць падмана й таму выбяруць яе.

Ды й проста таму, што пакаленьне Y з дзяцінства пытае сябе: Чаму мы беларусы, а размаўляем па-расейску? Таму й прыйдуць да Вас, таму што Вы – гэта мы.

Хваля

Першая беларускамоўная служба таксі, першы беларускамоўны блог з рэцэптамі, першая беларускамоўная крама з кветачкамі, ну і далей..

Карацей я думаю трэба гэтую справу рабіць, і выбар мовы відавочны, бо такі шанец ня часта даецца.