Мне здаецца што маё пакаленьне будзе лепш, чым папярэдняе. Перш за ўсё з-за з’яўленьня Сяцівы, а менавіта з-за легкасьці доступа да неабходнай інфармацыі.
Прычына чаму я гэта пішу – гэта з-за розных натхняльных суполак, якія з’явіліся ў апошні час, напрыклад, Укантакце. Дарэчы, я сам стварыў такую. Суполкі гэтыя посьцяць шмат артыкулаў, цытат, малюнкаў з рознымі тэкстамі, выявамі і думкамі вялікіх людзей. Напрыклад апошняя цытата з маёй – “Знайдзі мэту – рэсурсы знойдуцца”.
Атрымліваецца што ты акружаны такімі файным асяродзьдзям Насамрэч Вялікіх Людзей. Уявіце? Вы кожны дзень бачыце гэтыя цытаты і гісторыі, аб тым, што трэба слухаць сэрца, ісьці на перад, змагацца, не здавацца. Мне напэўна адразу скажуць: “Да што гэта? Словы толькі, што яны зробяць?” Ня праўда. Калі кожны дзень гэта бачыш ты проста несьвядома запамінаеш як табе казаў рабіць Махатма Гандзі. Ну як яго не паслухаць?
Дык вось. Гэта тое аб чым марылі ўсе “коўчы”(тыя, хто трэніруюць, як трэба жыць)! Ты акружан вялікімі людзьмі! Зверху табе дае парады Брус Лі, трошкі праскроліш – Нельсан Мандэла. Файна! Мне здаецца ня кожны зь іх меў падобнае асяродзьдзе.
Выкарыстоўвайце шанец!