Прачынацца рана. 10 парадаў, якія дзейнічаюць.
Нядаўна сустрэў цудоўны артыкул, як трэба прачынацца рана. Пераклаў. Крыніца
1. Ўстаць
Самы важны крок – гэта ўстаць з ложака. На самай справе не проста ўстаць, а літаральна выскачыць з ложака. Пасьля таго, як будзільнік прагучыць – адразу ўставайце! Можна перайсці ў іншы пакой і ўключыць святло. Хуткі пад’ём выдзірае Вас з зоны камфорту і Вы менш верагодна пойдзіце спаць зноў.
2. Не слухайце гэты голас у Вашай галаве
Вы яго ведаеце. Гэта той, які заўсёды кажа Вам: “Яшчэ дзесяць хвілін сну не пашкодзіць, праўда? Я безумоўна ўстану пасьля гэтага”.
Проста ня слухайце яго. Скажыце яму затыкнуцца.
3. Спыняйце піць каву
Паверце мне, калі я Вам кажу: кава гэта ня добра для Вас. Гэтыя словы зыходзіць ад былога наркамана.
Мне спатрэбілася каля месяца каб пазбавіцца абстынентнага сіндрома. Боль акупілася і я адчуваю сябе лепш, чым калі-небудзь. Я адчуваю сябе больш прачнуўшымся і ўсвядомленым на працягу дня. Я пазбавіўся праблем засынаньня ўвечары.
Дарэчы вось артыкул пра каву http://youarenotsosmart.com/2010/02/22/coffee/
4. Плануйце наступны дзень напярэдадні і майце прычыну, каб устаць
Мець выразную мэту дзеля якой Вы жадаеце рана ўстаць – мае істотнае значэньне. Адзін добры спосаб гэта зрабіць, гэта запісаць самыя важныя рэчы, якія Вы жадаеце дасягнуць наступным днём, на лісце паперы.
Калі Вы здолееце зрабіць сябе хоць трохі захаплённым ад таго, што вы будзеце выконваць на наступны дзень, прачынацца рана ня будзе праблемай.
5. Сачыце за Вашымі поспехамі
На каляндары адзначайце кожны дзень, калі ў Вас атрымліваецца рана ўставаць вялікім чырвоным крыжам. Калі Вы праспалі ці прачнуліся пазней, чым планавалася, пакіньце дзень пустым. Павесьце каляндар ў месца, дзе Вы будзеце глядзець на яго прынамсі 5-10 разоў у дзень. Імкніцеся атрымаць як мага больш пасьлядоўнасцяў чырвонага крыжа, наколькі гэта магчыма.
Паверце, гэты просты трук творыць цуды. Ня толькі каб рана прачынацца, але і для стварэньня іншых разнастайных звычак.
6. Прачынайцеся ў адзін і той жа час. Ідздіце спаць, калі адчуваеце стомленасць
Вы можаце зьмяняць толькі той час, калі Вы ідзяце спаць, а не той, калі прачынаецеся. Імкніцеся пастаянна прачынацца ў адзін і той жа час, а ісьці спаць у залежнасці ад таго, калі стаміліся. Проста слухайце сваё цела.
7. Будзьце прадуктыўным зранку
Атрымалася прачнуцца ў 5 гадзін? Выдатна! Цяпер проста не падарвіцце Ваш поспех серфінгам у Ўкантакце. Выкарыстоўвайце дадатковы час і зрабіце што-небудзь пакуль Ваш розум свежы.
8. Цалкам выдаліце іншыя варыянты
Іншы трук, які таксама можа працаваць, калі ў Вас нехапае самадысцыпліны, гэта ўстараненьне магчымасці спаць увогуле. Прызначце сустрэчу з кліентам, ці прабяжыцеся з сябрам зранку, і вуаля – Вы ня здолееце праспаць.
9. Рабіце гэта не адзін
Рабіць эксперыменты як гэты заўсёды цяжка. Падзяліцеся ідэяй з людзьмі вакол Вас і адшукайце кагосьці таксама зацікаўленага. Распавядзіце адзін аднаму аб сваім вопыце: што атрымалася, а што не. Рабіць справы разам з іншымі людзьмі заўсёды цікавей.
10. Засяродзьцеся на гэтым
Маючы вялікую мэту, як пачаць прачынацца рана кожны дзень, гэта нешта выдатнае. Асабліва, калі Вы здолееце зрабіць звычку з гэтага. Асноўнай прычынай адмовы з’яўляецца тое, што большасць людзей спрабуюць вырашыць некалькі вялікіх мэтаў, як гэта, адразу. Я не кажу, што гэта немагчыма, але гэта, вядома, вельмі цяжка, і шанец няўдачы высокі. Паспрабуйце сканцэнтравацца на адной вялікай мэты на працягу наступных 30 дзён і паспрабуйце зрабіць звычку з ёй. Гэта значна павялічыць вашы шанцы на поспех.